fbpx

Study in LT” («Навучанне ў ЛТ»)  – гэта некамерцыйны нацыянальны цэнтр iнфармацыi i падтрымкi для студэнтаў, якiя жадаюць вучыцца ў Лiтве.

Наша мэта – паведамiць будучых замежных студэнтаў, iх бацькоў i iншых людзей пра лiтоўскую сiстэму вышэйшай адукацыi, лiтоўскiя ўнiверсiтэты, даступныя навучальныя праграмы, магчымасцi фiнасавання, працэдуры мiграцыi i шмат iншага.

Звярнiце ўвагу, што працэс падачы заявак ажыццяўляецца на сайце выбранага Вамi ўнiверсiтэта, i Ваша заяўка апрацоўваецца непасрэдна ўнiверсiтэтам. Вы можаце зайсцi на сайт унiверсiтэта, нацiснуўшы «Ужыць зараз» на старонцы абранай праграмы  на нашым сайце.

На гэтай старонцы Вы знойдзеце кароткую iнфармацыю па-беларуску пра:

  • сiстэму вышэйшай адукацыi;
  • працэс паступлення;
  • патрабаваннi да абiтурыентаў;
  • плату за навучанне;
  • стыпендыi i гранты;
  • вiзы.

ВЫШЭЙШАЯ АДУКАЦЫЯ Ў ЛIТВЕ

Лiтва мае даўнiя традыцыi вышэйшай адукацыi  i прапануе цеплае асяродзе для замежнiкаў. Шырокi спектр лiтоўскiх унiверсiтэтаў прапануе больш за 500 навучальных праграм, якiя выкладаюцца на англiйскаяй i рускай мовах. Студэнты могуць выбраць дзенную або завочную форму навучання.

Лiтоўская сiстэма вышэйшай адукацыi складаецца з трох узроўняў:

  • Ступень бакалаўра (акадэмiчная i прафесiйная);
  • Ступень магiстра (уключаючы MBA);
  • Аспiрантура (дактарантура, ардынатура).

Усе тры ступенi могуць быць прысуджаны выпускнiкам унiверсiтэтаў. Ступень бакалаўра i прафесiйную квалiфiкацыю таксама можна атрымаць у каледжы.

Некаторыя вышэйшыя навучальныя ўстановы прапануюць адукацыю онлайн.

Навучальны год у Лiтве:

  • пачынаецца ў вераснi  цi кастрычнiку (у залежнасцi ад унiверсiтэта);
  • заканчваецца ў сярэдзiне чэрвеня альбо ў лiпенi (у залежнасцi ад унiверсiтэта);
  • дзелiцца на вясновы i восеньскi семестры.

Некаторыя ўнiверсiтэты прапануюць  прыем на вясновыя праграмы пачынаючы са студзеня альбо лютага.

ПРАЦЭС ПАСТУПЛЕННЯ Ў ЛIТОЎСКIЯ ЎНIВЕРСIТЭТЫ

Апошнi тэрмiн падачы заявак на восеньскi семестр у большасцi ўнiверсiтэтаў – чэрвень, аднак замежным студэнтам настойлiва рэкамендуецца падаваць дакументы як мага раней. Працэдуры могуць заняць да аднаго месяца i нават больш.

Каб падаць заяўку ў лiтоўскi ўнiверсiтэт, неабходна выканаць наступныя этапы:

1. Выбраць навучальную праграму.

Азнаемiцца з  WWW.STUDYIN.LT, каб даведацца пра навучальныя праграмы i магчымасцi фiнансавання.

2. Падаць заяўку онлайн.

Перайдзiце па прамой спасылцы на сайт унiверсiтэта, нацiснуўшы «Падаць заяўку» на старонцы праграмы навучання, i загрузiце ўсе дакументы ў адпаведнасцi з патрабаваннямi абранай праграмы.

Майце на ўвазе, што Вашы дакументы аб адукацыi i пасведчаннi, атрыманыя за мяжой, павiнны быць прызнаны лiтоўскiм Цэнтрам ацэнкi якасцi вышэйшай адукацыi (больш iнфармацыi: skvc.lt). Некаторыя ўнiверсiтэты самастойна ацэньваюць замежныя дакументы аб адукацыi. Сярод iх:

3. Прайсцi конкурсны адбор i дачакацца адказу з унiверсiтэта.

Вы паспяхова прайшлi адбор? Вiншуем! Абавязкова праверце, цi патрэбна Вам  вiза, каб навучацца ў Лiтве, i калi так – неадкладна падпйце заяўку на вiзу.

ПАТРАБАВАННI ДА АБIТУРЫЕНТАЎ

Усе абiтурыенты павiнны даказаць неабходны ўзровень валодання англiйскай мовай шляхам прадастаўлення сертыфiката IELTS або TOEFL.

Каб падаць заяўку на праграму бакалаўрыяту, неабходна прадаставiць дыплом сярэдняй школы альбо эквiвалент.

Каб падаць заяўку на магiстрскую праграму, неабходна прадаставiць дакументы ступенi бакалаўра альбо яе эквiвалента, пажадана ў адпаведнай вобласцi.

Каб падаць заяўку на доктарскую праграму, неабходна прадаставiць дакументы ступенi магiстра альбо яе эквiвалента.

КОШТ НАВУЧАННЯ

Кошт навучання  ў лiтоўскiх унiверсiтэтах вар’iруецца ў залежнасцi ад кожнага ўнiверсiтэта i канкрэтнай праграмы навучання.

Унiверсiтэты i каледжы штогод абвяшчаюць плату за навучанне. У сярэднiм вышэйшая адукацыя ў Лiтве каштуе:

  • ад 1,300 еўра ў год за бакалаўрыят;
  • ад 2,300 еўра ў год за магiстратуру;
  • ад 8,400 еўра ў год за дактарантуру.

СТЫПЕНДЫI I ГРАНТЫ

Студэнты з усiх абласцей, выкладчыкi i даследчыкi з-за мяжы могуць падаць заяўку на дзяржаўную стыпендыю. У большасцi выпадкаў стыпендыi пакрываюць як кошт навучання, так i выдаткi на пражыванне. Фiнансавыя ўмовы залежаць ад краiны пражывання заяўнiка.   

Вiды стыпендый, якiя прапануюцца нашай арганiзацыяй:

  • курсы лiтоўскай мовы i культуры (летам i зiмой);
  • кароткатэрмiновыя (1-2 семестра) курсы ў галiне лiтоўскiх цi балтыйскiх даследаванняў;
  • кароткатэрмiновыя (1-2 семестра) даследваваннi ва ўсiх iншых галiнах;
  • дзенная форма навучання ў магiстратуры.

Акрамя таго, студэнт можа атрымаць iндывiдуальны грант ад унiверсiтэта на аснове акадэмiчных дасягненняў.

Падрабязны спiс усiх стыпендый i грантаў можна знайсцi тут.

Замежныя студэнты, ў тым лiку, студэнты з краiн, якiя не ўваходзяць у ЕС, могуць падаць заяўкi на доктарскiя праграммы, якiя фiнансуюцца ўрадам.

IНФАРМАЦЫЯ АБ ВIЗАХ

Калi Вы з’яўляецеся грамадзянiнам адной з 27 краiн Еўрапейскага саюза, Вам не патрэбна вiза для навучання ў Лiтве.

Калi Вы НЕ з’яўляецеся грамадзянiнам Еўрапейскага саюза, Вы ПАВIННЫ падаць заяўку на вiзу.

Каб вучыцца ў Лiтве, патрэбна нацыянальная вiза (D).

Нацыянальная вiза (D) – гэта вiза, якая дазваляе замежнiку ўехаць на тэрыторыю Лiтоўскай Рэспублiкi i знаходзiцца ў ей больш за 90 дзен. Аднаразовая нацыянальная вiза выдаецца iншаземцу, якi атрымаў дазвол на часовае або пастаяннае пражыванне ў Лiтоўскай Рэспублiцы.  Шматразовая нацыянальная вiза выдаецца замежнiку, мэтай ўезду якога ў Лiтоўкую Рэспублiку  з’яўляецца доўгатэрмiновае знаходжанне ў Лiтоўскай Рэспублiцы.

Да прыезду ў Лiтву неабходна падаць заяўку на нацыянальную вiзу. Гэта можна зрабiць у пасольстве Лiтоўскай Рэспублiкi альбо ў вiзавым цэнтры. Калi ў Вашай краiне няма юрыдычнага прадстаўнiцтва Лiтоўскай Рэспублiкi, Вам прыйдзецца паехць у блiжэйшую краiну, дзе Лiтоўская Рэспублiка прадстаўлена на законных падставах.

Звярнiце, калi ласка, ўвагу, што працэсам падачы i абработкi заявак займаецца кожны асобны ўнiверсiтэт. Вiзы выдаюць пасольствы, дыпламатычныя прадстаўнiцтвы i консульскiя ўстановы Лiтоўскай Рэспублiкi.

***

The text above is a translation from English language. If you, native speakers, have any suggestions on improving this translation – please e-mail us.